У цэнтральным рэгіёне працягваецца абнаўленне ў структуры кіраўніцтва

27
Опубликовано 17 января 2019, 12:54
З сённяшняга дня два новыя кіраўнікі ўзначалілі паўднёвыя раёны. У Нясвіжы на пасадзе старшыні райвыканкама працаваць будзе Аляксандр Ломскі. Адпаведнае пасведчанне ён атрымаў з рук губернатара Анатоля Ісачанкі. Новы кіраўнік з плеяды маладых кадраў, да гэтага узначальваў Клецкі раён. Адна з задач для новага старшыні - развіваць аграпрамысловы комплекс і турызм, візітную картку Нясвіжскага краю. Павялічваць дасягненні АПК, развіваць новыя інвестпраекты, але ў першую чаргу вырашыць надзённыя пытанні людзей. Гэта ўжо задачы для новага старшыні Клецкага райвыканкама. 41-гадовы Анатоль Ладыга па прафесіі заатэхнік, доўгі час працаваў у сельскай гаспадарцы суседняга Капыльскага раёна. Нагадаем, напярэдадні кіраўніцтва абнавілася ў Вілейскім і Пухавіцкім раёнах, а таксама ў Жодзіне. У найбліжэйшы час усе новыя кіраўнікі раёнаў Мінскай вобласці пазнаёмяцца з працоўнымі калектывамі.
новости