У Мінску працягваецца конкурс "ТэхнаІнтэлект"

57
Опубликовано 21 февраля 2019, 13:28
Сталічныя школьнікі і студэнты ў гэтыя дні дэманструюць свае тэхнічныя эксперыменты і новыя навуковыя рашэнні. У Мінску працягваецца конкурс "Тэхнаінтэлект". Самыя арыгінальныя праекты прадстаўляюць у тэхнічным канструяванні і радыёэлектроніцы. Сярод маштабных вынаходак - робат-ратавальнік, трэнажор для паляпшэння зроку, а таксама прыстасаванне, якое стварае пластык для 3D-прынтараў. Пераможцы конкурсу прадставяць свае працы і на міжнародным узроўні - стануць удзельнікамі конкурсу Саюзнай дзяржавы "Таленты 21-га стагоддзя".
1 день – 2152:28
Время Art (16.03.2019)
новости