600 мянушак прыдумалі мінчане для зубраняці сталічнага заапарка

48
Опубликовано 14 июня 2018, 13:33
Традыцыйна, мянушку навасельцам прапаноўваюць выбраць наведвальнікам. Стартаваў конкурс на пачатку гэтага тыдня і ўжо выклікаў немалы ажыятаж у сацыяльных сетках. Менавіта там, у каментарыях, можна пакінуць свой варыянт. Галоўныя патрабаванні: мянушка павінна падыходзіць для самца, не пераклікацца з імёнамі людзей і пачынацца на літару «Б» - адпаведна назве нашай краіны, згодна з правіламі міжнароднай племянной кнігі.
новости