Anastasiika – "А пад дубам, дубам..."

251
0%
Published on 4 Mar 2021, 12:13
А пад дубам, дубам
Ячмень малачу,
А пад дубам, дубам
Ячмень малачу.

А павышэй дуба
Саломка ляціць, ляціць,
Каля таго дуба
Рэчачка бяжыць, бяжыць.
А па той жа рэчцы
Чаўночак плывець,
А ў тым чаўночку –
Удалы маладзец.

А пад дубам, дубам
Ячмень малачу,
А пад дубам, дубам
Ячмень малачу.

Чэша ён кудзёркі
Рыб'ім грэбяшком, грэбяшком,
І пускае ён кудзёркі
На быстру раку,
Там яго мілая
Вадзіцу бярэць.

Плывіце, кудзёркі,
К таму беражку.
Калі мяне любіць –
Няхай зачарпнець,
А калі не любіць –
Няхай адмахнець.

А пад дубам, дубам
Ячмень малачу,
А пад дубам, дубам
Ячмень малачу.

Народная песня з вёскі Блізніца Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Сучасная апрацоўка Сяргея Сухамліна.

Сайт тэлеканала "Беларусь 3": 3belarus.by
Наша старонка ў ФБ: facebook.com/tvbelarus3
Наша старонка ў ОК: ok.ru/tvbelarus3
Наш Instagram: instagram.com/tvbelarus3

#нацыянальныхітпарад #100песеньдлябеларусі #беларусь3
newslifegamesmoviesfunautotechmusicsportfoodmoneybuildhuntfarmeducationhealthhandmadekids