Зімой 2020 году Ўладзімер Мельнікаў, зваршчык зь Янава, атрымаў прысуд, які стаў для яго шокам — восем гадоў «асаблівага рэжыму». За тое, што дэманстраваў муляж гранаты і няспраўны пісталет.
Суд Менскага раёну асудзіў грамадзкага актывіста і прадпрымальніка Зьмітра Дашкевіча на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наста.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы пра «масавыя беспарадкі» і «гвалт ў дачыненьні міліцыі». Абвінавачаныя – трое жыхароў Гомля, Гомельскага раёну і Добрушу.
Чалавек, чый голас падобны да намесьніка міністра ўнутраных справаў Мікалая Карпянкова, гаворыць пра дазвол страляць па дэманстрантах і расказвае пра намер будаваць лягеры для іншадумцаў.
У Кастрычніцкім судзе праходзяць суды над работнікамі цывільнай авіяцыі. Яны выпусьцілі відэаролік, у якім выказваюцца супраць гвалту і беззаконьня ў Беларусі.
Галава TV — новы праект у інстаграме, у якім адзін з галоўных герояў нагадвае Лукашэнку, у пары зь якім здымаецца ОМОН. Мы зьвязаліся зь імі і даведаліся падрабязьней аб праекце і ня толькі.
Самы нефармальны фэльчар Горадні Фёдар Астаповіч вёў жывы эфір у Instagram увечары 10 студзеня, калі да яго падключылася Сьвятлана Ціханоўская. У Instagram ён вядомы як «Сумкін сын».
Аляксандар Лукашэнка днямі даў вялікае інтэрвію праграме «Дзейныя асобы з Наілёй Аскер-задэ» на тэлеканале «Россия-1». Пра 26 год свайго кіраваньня Лукашэнка выказаўся так: «Эпоха Лукашэнкі?
Эўрапейскія СМІ апублікавалі аўдыёзапіс, зроблены, як сьцьвярджаецца, ў кабінэце кіраўніка КДБ Беларусі. Калі запіс праўдзівы, то можна казаць пра «дзяржаўны тэрарызм», лічаць аналітыкі.
Глядзіце ў жывым эфіры Свабоды рок-марафон “Partisan Rock” з удзелам акторкі Купалаўскага тэатру Зоі Белахвосьцік і паэткі Дар’і Бялькевіч, музыкаў Сьвятланы Бень, Дзьмітрыя Гаўрыліка і Алены
5 студзеня невядомыя ў цывільным зладзілі аблавы на дваравыя актыўнасьці ў раёнах Менску. У Новай Баравой людзям пры затрыманьні пагражалі прадметам, падобным да пісталету.
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску Каляда выйшла калядаваць і спяваць песні і прыказкі пра беларускую долю. «Каза – за волю. Ліса – за долю. Любоў – пераможа, а мы – дапаможам!».
Адзін з жорстка затрыманых увечары 5 студзеня ў двары Новай Баравой — Віктар Мароз. Пасьля затрыманьня і зьбіцьця невядомымі мужчына трапіў у аддзяленьне хірургіі лякарні хуткай дамамогі.
5 студзеня ў дварах Менску затрымлівалі людзей. Затрыманыя больш за 10 чалавек Некаторыя дастаўленыя ў шпіталь. Сёньня іх судзяць за удзел у масавых мерапрыемствах і непадпарадкаваньне міліцыі.
Пасьля таго, як вэганскі горадзенскі бар Nesterka далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі, ва ўстанову прыйшлі праверкі, далі штраф уладальнікам і зачынілі культавую кавярню.
У свой дзень народзінаў Ніна Багінская распавядае пра сваё паліто з нашытым лёзунгам “Свабода народу”. Аказваецца, яно перашытае з паліто ейнага дзеда са Случчыны. Гэтаму паліто каля 100 год.
У Архікатэдральным саборы ў Менску ён расказаў, што калі перасёк беларускую мяжу, стаў на калені і дзякаваў Богу за вяртаньне, пацалаваў зямлю. Беларускія ўлады не пускалі яго на радзіму з 31 жніўня.