⚡️Готов ли ритейл, ресторанный, туристический и гостиничный бизнес перейти на белорусские продукты?

60
Published on 21 Jan 2022, 15:01
Сельгасвытворцы па выніках работы за мінулы год забяспечылі экспарт прадукцыі на рэкордную суму. А дакладней, на 6,5 мільярдаў долараў. Адчувальны рост паставак амаль па ўсіх відах. Беларуская малочка, як і мясная перапрацоўка, закрываюць практычна ўсе патрэбы айчыннага рынку. Толькі сыроў выпускаецца больш за 400 найменняў. Пра гэта гаварылі ў Мінску ў рамках адкрытага дыялогу айчынных вытворцаў прадуктаў харчавання з прадстаўнікамі рэтэйлу, рэстараннага, турыстычнага і гасцінічнага бізнесу. Дамовіліся эфектыўней супрацоўнічаць у рамках імпартазамяшчэння. Па выніках перагавораў дзелавыя партнёры буйных гандлёвых сетак пагадзіліся сёлета павялічыць закупку сыроў, мясных далікатэсаў прэміум класа. Да такога меркавання прыйшлі і прадстаўнікі кафэ і рэстаранаў. Разам падлічылі, што некаторыя беларускія прадукты як мінімум на палову каштуюць менш, чым імпартныя аналагі.
Што аб'ядноўвае сельгасвытворцаў і прадстаўнікоў гандлю? З якой сыравіны вырабляюцца беларускія брэнды харчавання? Якія навінкі дапамогуць адрадзіць лепшыя нацыянальная традыцыі беларускай кухні?
newslifegamesmoviesfunautotechmusicsportfoodmoneybuildhuntfarmeducationhealthhandmadekids